Невядомыя таленты краiны

9 лiпеня Белаазёрская гарадская бібліятэка імя Ніны Мацяш разам з удзельнікамі клуба "Гармонія" Белаазёрскага АДЗ Бярозаўскага ТЦСЗН арганізавалі і правялі гадзіну краязнаўства , прысвечаную памяці мастака і пісьменніка Івана Сычыка (1954 - 2001), які нарадзіўся ў вёсцы Здзітава Бярозаўскага раёна. Ураджэнка Здзітава Ніна Міхайлаўна Курыловіч, якая ведае радзіну Сычыкаў, пазнаёміла прысутных з біяграфіяй нашага таленавітага земляка і расказала аб прачытаных раманах аўтара ў кнізе "Крыж пакут і надзей". Прысутныя з цікавасцю паслухалі расказ пра складаны лёс творцы і паглядзелі прэзентацыю карцін, якія належаць сыну Івана Сычыка, Сяргею, атрымаўшаму ў спадчыну ад бацькі талент мастака. Сустрэча атрымалася цеплай сардэчнай, навымушанай.

Печать