Зямля, дзе пачаўся твой лёс

17 ліпеня 2019 года ў Белаазёрскай гарадской бібліятэцы імя Ніны Мацяш адбылося гістарычнае фотападарожжа па горадзе Белаазёрску "Зямля, дзе пачаўся твой лёс". На мерапрыемстве прысутнічалі сталыя чытачы бібліятэкі, у тым ліку ўдзельнікі клубаў "Гармонiя" і "Паэтычная хатка", якія карыстаюцца бібліятэкай і сябруюць з ёй на працягу шмат гадоў. Госці прыйшлі на сустрэчу з асабістымі фотаздымкамі, якія сведчаць аб гісторыі горада, дзе мы жывем, яго знакамітых і проста цікавых людзях, працы яго жыхароў і адпачынку. "Рэтрападарожжа" і працяглая гаворка аб цікавых і памятных сэрцу падзеях і людзях засведчыла аб тым, што у сталых белаазёрцаў ёсць патрэба ў такіх сустрэчах, у стасунках і сяброўскіх гамонках. Кожны з 16 прысутных змог расказаць сваю гісторыю жыцця ў Белаазёрску. Гучалі песні на словы Ніны Мацяш, а таксама - ў жывым выкананні белаазёрскага барда Васіля Малушына. Гасцям прапанаваны прэзентацыі аб Белаазёрску, праведзена фотавіктарына.

Печать